Общеобразовательная средняя школа № 10 города Витебска

 
Навигация

 

 

 



Фальклорны калектыў «Вытокі»

Няма дрэва без каранёў,
дома без фундаменту…

Са спадчынай продкаў — у будучыню

     У 2000 годзе створана новае агульнашкольнае фальклорнае аматарскае аб’яднанне «Вытокі» (109 удзельнікаў, вучні 3—11 класаў).
     У. Д. Ушынскі лічыў мову народа галоўным выхавальнікам асобы.
     Творчы калектыў вядзе працу на беларускай мове. «Вытокі» за час свайго існавання падрыхтавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў: абрад загукання вясны «Прыйдзі, Вясна! Прыйдзі, красна!», святочныя фальклорныя праграмы «Калядныя сустрэчы», «Ликуй, земля, Христос воскрес!», фальклорнае свята «На Вялікдзень», фальклорная шоу-праграма для моладзі «Суперсваха ХХІ-га стагоддзя», творчую сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі Міколам Маляўка і Алесям Камароўскім, выдае вусны часопіс «Сакрэты наадварот».
     Творчая дзейнасць аб’яднання адзначана шэрагам узнагарод: Дыпломамі І ступені раённага аддзела адукацыі за перамогі ў аглядах-конкурсах сярод школьных фальклорных калектываў 2006—2007 гг., за высокі ўзровень вучэбна-метадычнай і даследчай дзейнасці; Ганаровай граматай гарадскога аддзела адукацыі за духоўна-маральнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне школьнікаў на высновах традыцый беларускай народнай культуры; падзякай і спецыяльным прызам за актыўны ўдзел у раённым конкурсе «На лепшага рупліўца роднага слова».
     Сталі ўжо традыцыйнымі штогадовыя творчыя справаздачы аб’яднання перад бацькамі навучэнцаў на агульнашкольных бацькоўскіх сходах, перад калектывам школы, на абласным тэлебачанні.

     У 2006 годзе творчаму калектыву прысвоена ганаровае званне «Узорны».

 

 

 

 

 

 

 

Мастацкі кіраўнік калектыва Цыркунова Ларыса Іванаўна

 

     

20 мая  2009 года адбылося падцвярджэнне звання «Узорны» фальклорнаму калектыву "Вытокі"

 

 

Члены камісіі пад час прагляду

 

Відэакліп


 

 

Хостинг от uCoz